Translate

11.12.2025

Беларушчына

Даўно-даўно, амаль сто гадоў таму, у адной вёсцы недалёка ад Талькі жыў хлопчык Янчык. Ён быў звычайным: паслухмяным, дапытлівым і ўважлівым, асабліва да сваёй бабулі. Акрамя яе ў Янчыка не было нікога, і жылі яны ўдваіх.

Бабуля нарадзілася яшчэ ў вельмі старыя часы, бачыла многае і ведала пра сябе, што яна - частка вялікага народа, пра што расказвалі яе бабулі і дзяды. Яна часта дзялілася з Янам гісторыямі, легендамі і казкамі, якія ведала з дзяцінства.

Але маленькі Ян не мог да канца зразумець, хто ён. Савецкі грамадзянін? Ці беларус? У школе яго называлі беларусам, ён гаварыў па-беларуску, а бабуля пры кожнай магчымасці паўтарала, што яна - ліцьвінка, а значыць і ён таксама.

Аднойчы ў Тальцы была кірмаш. Сяляне прывозілі плёны сваёй працы, лаўкі былі заваленыя яблыкамі, цыбуляй, капустай, гарбатай і рознымі тканінамі, вёдрамі і іншай начыннем. Пах свежага хлеба змешваўся з водарамі зеляніны. Дзеці са ўсіх бліжэйшых вёсак бегалі па шэрагах, глядзелі, смяяліся, гулялі і часам нават спрабавалі нешта зарабіць дробнымі паслугамі. Дзень прайшоў непрыкметна.

Вяртаючыся дамоў, Ян убачыў на дарозе мужчыну недалёка ад свайго дома. Мужычок, хутчэй за ўсё, таксама вяртаўся з кірмашу. І так сталася, што торба, у якой ён нёс пакупкі, парвалася. Цыбуля, хлеб, бульба, яблыкі і кавалак сала, загорнуты ў газету, рассыпаліся па зямлі. Мужчына спрабаваў сабраць усё і завязаць торбу так, каб яе можна было несці дамоў.

Ян падышоў да яго:
- Дзядзька, а што гэта вы тут раскідалі? Мо, вам патрэбна нейкая дапамога?

- Не, хлопчык, напэўна, дапамагчы ты мне не зможаш, - адказаў мужык.

- Добра, а тады можа пойдзем да маёй хаты? Там бабуля вам дапаможа, і вы зможаце паабедаць, - прапанаваў Янчык.

- Добра,  сказаў мужчына і пайшоў з Янкам.

Дома бабка Ядвіга сустрэла незнаёмага чалавека. Яна пасадзіла яго за стол, наліла вельмі посную і рэдкую юшку, амаль што ваду, паставіла вараную бульбу і села побач і пачала латаць торбу.
 У дом рэдка заходзілі чужыя людзі, таму гэта была нагода, каб пагаварыць і пачуць нейкія навіны. Асабліва каштоўна было тое, што мужчына відавочна не быў тутэйшым.

Размова завязалася пра родную зямлю, народ, беларусаў. І, да здзіўлення, чужынец падтрымаў гутарку - гаварыў разумна, адукавана, чыста і меладычна па-беларуску.

- Мы страцілі сваю зямлю, - сказала бабка. - Раней былі вялікія надзелы, усё сваё. А цяпер што? Спачатку цары ўсё забралі, а цяпер савецкая ўлада адбірае тое, што засталося. Жыць становіцца ўсё цяжэй. Хто мы цяпер? І ці ёсць у нас будучыня?

- Так, будучыня ў нашых людзей ёсць, - адказаў мужчына. - Пакуль мы ўсведамляем сябе як народ, пакуль ёсць гісторыя, культура, традыцыі, пакуль ёсць спадчына - усё гэта нас аб’ядноўвае. Пакуль ёсць мова - ёсць і ідэнтычнасць. Мова - гэта не толькі наша гісторыя, але і культура, нават душа. Гэта тое, што адрознівае нас ад усіх суседзяў. Мы абавязані берагчы мову і не даць ёй памерці, каб калісьці мы маглі жыць у сваёй краіне.

- Ой, не веру я, што мы калі-небудзь будзем жыць у сваёй, вольнай краіне, - сказала Ядвіга.

- Вядома, будзем. Мы - народ вельмі стары, і мы ўсведамляем сябе як народ. Магчыма, не ўсе, магчыма, не ў поўнай меры, але мы ўсведамляем: у нас ёсць нацыя. Нас спрабавалі знішчыць, раскалоць, але мы застаёмся беларусамі. І калі-небудзь прыйдзем да сваёй незалежнай краіны, дзе рашэнні будзе прымаць толькі народ. Толькі беларусы будуць вызначаць, як жыць у Беларусі.

- Але ж ў нас зараз няма ніякай свабоды і ўсведамлення... Нічога няма.

- Ну як гэта нічога? - сказаў мужчына. - Давайце паглядзім. Я ішоў, у мяне парвалася кайстра. Да мяне падышоў незнаёмы хлопчык і паклікаў у хату. Пра што гэта сведчыць? Пра павагу да чужога чалавека, павагу да яго, як да асобы. Гэта значыць, што хлопчык выхаваны так, каб разумець, што такое дапамога. Ён беларус з добрым, чыстым сэрцам. І ён зараз мо і не разумее, што, дапамагаючы іншаму, запускае працэс, пры якім дапамога ад аднаго да іншага будзе пераходзіць бясконца, але ёд да гэтага прыйдзе. Так нараджаецца сапраўдная народная адказнасць за грамадства ў цэлым.

- А я ўжо расчаравалася ў нашым грамадстве. З прыходам новай улады яно ўсё глупей і дурней. Мо людзі з длузду з'ехалі, ці я жыцця не разумею! - сказала бабка.

- Але гэта не перашкодзіла вам выхаваць такога выдатнага хлопчыка. Вы - жанчына культурная і разумная. Вось вырасце Янка, і калі-небудзь яму мусіць прыйдзецца абараняць родны народ і землі сваіх продкаў. Гатоўнасць абараняць сваё, свой народ, сваю культуру і традыцыі - вельмі важная. А ён ужо гатовы. Абараняючы ад здарыўшагася няшчасця беднага выпадковага мінака, ён паказвае чысціню і шчырасць свайго сэрца.

- Хто? Янка? - здзівілася бабка. - Вы ж не ведаеце, як зараз іх выхоўваюць. Ім уводзяць любоў да чужога, не да беларускага.

- Не, культурныя і свядомыя людзі ўсё роўна не дазволяць забіць у маленькім чалавеке беларуса.

- І што, вы хочаце сказаць, што ён, калі здарыцца, пойдзе абараняць Беларусь?

- Ён пойдзе абараняць не чужое, а роднае. Ужо ў нейкім сэнсе абараняе. Мы раней былі вялікай еўрапейскай краінай, а цяпер... Як бы ні складвалася гісторыя зараз, мы, беларусы, усё роўна прыйдзем да сапраўднай цывілізацыі, - працягнуў мужчына. - Мы былі еўрапейцамі і застаёмся імі. Ніякія акупанты не змогуць забіць у беларусах беларусаў-еўрапейцаў. Мы заўсёды выбіралі лад жыцця ў рамках еўрапейскай культуры. Свабода ў нас не толькі ў крыві, яна ў душы. Сапраўдная свабода і сапраўдная наша культура - еўрапейская. І жыць мы будзем дэмакратычна, па нормах цывілізаванага свету. Рана ці позна мы да гэтага прыйдзем. Вось вырасце ваш хлопчык, і ў ім з’явіцца разуменне маральнай адказнасці за сваю ідэнтычнасць. Будуць душэўныя перажыванні за тое, чаго адняць нельга. Беларусь - гэта не проста мы. Беларусь унутры кожнага з нас. Беларусь - гэта асабістае, гэта пачуццё прыналежнасці да чагосьці большага, нацыянальнага, да нашых традыцый, культуры, лясоў, казак, маленькай веры ў цуд. У тое, што мы, беларусы, у рэшце рэшт знойдзем сваю папараць-кветку. І ніякая палітыка не зможа гэтага задушыць. Культурны код не звязаны з палітыкай і навязваннем звонку.

- Так што вы хочаце сказаць, што аднойчы раніцай усе беларусы прачнуцца і адчуюць, што яны беларусы? - спытала бабка.

- Сапраўдныя беларусы, карэнныя, тутэйшыя, нечакана не зразумеюць і прачынацца ім не трэба. Яны жывуць з гэтым унутры душы. Яны ведаюць, што Беларусь належыць ім. Яны разумеюць, што магчымасць быць разам з суайчыннікамі - шчасце. Яны ведаюць, што такое адзінства і годнасць, якія каваліся і выгадваліся стагоддзямі. Нават калі зараз у іх гэтую магчымасць аднялі, рана ці позна яны вернуць сваю зямлю. Мы адвоюем яе ў любога пана, у любога гаспадара, у любога акупанта. У нас, беларусаў, ёсць свае сцягі, свае помнікі, свая культурная спадчына. У кожнага другога ёсць свой радавы герб. Усё гэта ўмацоўвае пачуццё прыналежнасці да чагосьці большага, чым проста быць савецкім грамадзянінам. Гэта робіць нас беларусамі, няхай пакуль і ў рамках іншай краіны.

- Але так тая ж іншая краіна, якая трымае нас у ланцугах столькі дзесяцігодзяў, не маленькая. Яна вялікая, і яна забівае ў нас беларусаў, як забіла ліцьвінаў... - сказала бабка.

- Не. Беларусы, нягледзячы на сваю ўяўную мяккасць, умеюць супрацьпаставіць сябе чаму заўгодна. Ніякі знешні ціск не заб’е беларусаў. Беларус застанецца сабой пры любых умовах, бо сэрцам ён будзе абараняць сябе, сваю нацыянальную і культурную ідэнтычнасць. А ліцьвінаў калісьці не забілі - іх прымусілі схавацца ў беларусах. Але як ні зачыняй - яны выглядваюць вонкі. І не проста выглядваюць, але па магчымасці яшчэ і шабляй махаюць. У кожным з беларусаў жыве Беларусь!

Так незнаёмы мужчына даеў суп і сказаў:
- Дзякуй вам за гасціннасць, за пачастунак, за торбу. Вы сапраўдныя беларусы. Асабліва вось гэты маленькі, Янка.

І пайшоў.

Увечары Янка спытаў бабулю:
- Бабуля, у вас была такая цікавая размова. Мне яна вельмі спадабалася.

А бабуля спытала:
- А ці ведаеш ты, Янчык, хто гэта быў?

- Не, ня ведаю...

- Гэта быў сапраўдны беларус, чалавек, які захоўвае беларушчыну для нашчадкаў. Для цябе і тваіх дзяцей, і дзяцей тваіх дзяцей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий