Translate

15.09.2026

Залаты збан ("Беларуская" народная казка)

"Хто ведае, было тое ці не было, - адно праўда, што жыў на свеце хітры і люты цар.

За ўсё сваё жыццё ні з кім ён не абышоўся па-добраму, не было такога чалавека, якога б ён пашкадаваў, дапамог чым-небудзь, не было такога сабакі, якога б ён прылашчыў.

Усе, ад малога да сівога, баяліся цара. Сам цар баяўся толькі аднаго - старасці.

Цэлымі днямі праседжваў цар у сваіх пакоях і разглядаў сябе ў люстэрка. Заўважыць сівы волас - вырве. Заўважыць зморшчынку  разгладзіць рукою.

"Нельга мне старэць, - думаў цар. - Цяпер усе мяне баяцца, ніхто пярэчыць не смее. А зраблюся стары і слабы, народ адразу перастане мяне слухацца. Як я тады з ім спраўлюся?"

І, каб нічога не нагадвала пра старасць, загадаў цар забіваць усіх старых.

З усіх бакоў краіны прыходзілі да цара жанчыны і дзеці, хлопцы і дзяўчаты - усе прыносілі цару багатыя падарункі, усе пралівалі горкія слёзы, усе малілі цара злітавацца над іх бацькамі і мужамі.

Нарэшце надаела цару слухаць штодня скаргі і нараканні.

Паклікаў ён сваіх ганцоў і загадаў ім па ўсіх гарадах і вёсках, на ўсіх дарогах і плошчах абвясціць народу пра сваю літасьць.

Вось асядлалі ганцы коней і раз’ехаліся ў розныя бакі.

На ўсіх скрыжаваннях і плошчах трубілі яны ў трубы і голасна выкрыквалі:

- Слухайце ўсе! Слухайце ўсе! Цар даруе вам сваю літасьць. Хто дастане з дна возера залаты збан, той выратуе жыццё свайго бацькі, а збан атрымае ва ўзнагароду. А хто не зможа дастаць збан, той і бацьку не выратуе, і сам без галавы застанецца. Такая царская воля!

Не паспелі ганцы аб’ехаць і палавіны краіны, як пачалі сходзіцца і з’язджацца да возера храбрыя хлопцы.

Бераг возера быў абрывісты, і з яго вышыні праз чыстую, празрыстую ваду выразна відаць быў залаты цудоўны збан з тоненькім горлачкам, з узорнаю разьбою, з гнутаю ручкаю.

І вось мінула дзевяноста дзевяць дзён. Дзевяноста дзевяць хлопцаў спрабавалі сваё шчасце. Дзевяноста дзевяць галоў адсек люты цар, бо ніхто не мог дастаць збан з дна возера, - нібы яго зачараваў хто.

Зверху паглядзець - збан кожнаму відаць, а ў вадзе ніхто знайсці яго не можа.

У гэты самы час, у гэтай самай старане жыў хлопец Аскер. Вельмі любіў Аскер свайго бацьку і калі ўбачыў, што бацька робіцца стары, што на твары яго з’яўляюцца зморшчыны, а валасы сталі шэрымі ад сівізны, павёў Аскер бацьку далёка ў горы, у глухое месца, пабудаваў там шалаш і ў гэтым будане схаваў свайго старога.

Штодня, калі сонца хавалася за горы, юнак прабіраўся да яго і прыносіў яму ежу.

Вось аднаго разу прыйшоў хлопец да бацькі, сеў каля яго і задумаўся.

- Што за клопат у цябе на сэрцы, сыне? - спытаўся стары. - Можа, надакучыла табе кожны дзень прыходзіць сюды?

- Не, тата, - адказаў хлопец, - каб бачыць цябе жывым і здаровым, я гатовы тройчы ўзлазіць на гэтыя горы. Іншы клопат у мяне. Ні ўдзень, ні ўночы з мае галавы не выходзіць залаты збан. Колькі ні думаю, ніяк не магу зразумець, чаму гэта, калі з берага глядзець у празрыстую ваду, збан так выразна відаць, што, здаецца, працягні руку - і ён твой. А варта каму-небудзь скокнуць у ваду - вада адразу мутнее, і збан знікае, нібы скрозь зямлю правальваецца.

Стары моўчкі выслухаў сына і задумаўся.

- Скажы мне, сыне, - сказаў, нарэшце, стары, - ці не стаіць на беразе возера, у тым месцы, адкуль відаць збан, якое-небудзь дрэва?

- Стаіць, - адказвае хлопец, - ад дрэва на ваду падае вялікі цень, і якраз у гэтым цяні збан.

- Разумею... Той збан, што з вады відаць, гэта толькі адбітак сапраўднага збана...

Не паспеў дакончыць стары, як Аскер хутчэй за стралу паімчаўся.

- Літасцівы цар, - закрычаў ён, - я дастану збан.

Цар засмяяўся.

- Толькі твае галавы мне нестае да поўнага ліку. Дзевяноста дзевяць галоў я ўжо адсек, - твая будзе сотая.

- Можа так, а можа і не так, - адказаў хлопец. - Баюся я, што на гэты раз не зраўняць табе ліку.

- Што ж, паспрабуй свайго шчасця, - сказаў цар і загадаў слугам найвастрэй натачыць сякеру.

А хлопец падышоў да берага і, не задумваючыся, палез на дрэва, якое расло на самым краі берага. Народ, які сабраўся на беразе, так і ахнуў ад здзіўлення.

- Божа, злітуйся над ім! Відаць, ён са страху страціў розум! - казалі яны.

- Можа, ён з дрэва хоча скочыць у ваду, - казалі другія.

А хлопец тым часам узлез на самую верхавіну і там, сярод галін, знайшоў залаты збан - з тоненькім горлачкам, з узорнаю разьбою, з гнутаю ручкаю.

Толькі вісеў ён на дрэве ўгару дном, для таго каб у вадзе відаць было, як трэба, угару горлачкам. Зняў хлопец збан з дрэва і прынёс цару. Усе навакол дзівяцца.

Цар ажно пляснуў рукамі.

- Ну, - кажа, - не чакаў я ад цябе такога розуму. Няўжо ты сам дадумаўся, як дастаць збан?

- Не, - адказаў хлопец, - я сам бы не дадумаўся. Але ў мяне ёсць бацька, якога я схаваў ад тваіх вачэй, і ён здагадаўся, дзе захаваны збан. А я толькі паслухаў яго рады і знайшоў.

Задумаўся цар.

- Відаць, старыя людзі разумнейшыя за маладых, - сказаў ён, - калі адзін стары адгадаў тое, што не маглі адгадаць дзевяноста дзевяць хлопцаў.

Пляснуў ён у далоні і паклікаў сваіх слуг.

З таго часу ў той краіне ніхто пальцам не смее крануць старых, усе шануюць іх сівізну і мудрасць, а калі спатыкаюць старога чалавека на вуліцы, даюць яму дарогу і нізка кланяюцца."


С этой сказкой произошло что-то интересное в моей жизни и как выяснилось, в принципе. 

Во-первых, когда у меня дочка была маленькая, ей задали в школе прочитать эту сказку. В школьной библиотеке этой сказки не было, в библиотеках поблизости тоже. В интернете этой сказки не было, ни у кого из родителей тоже. Чтобы найти эту сказку, мне пришлось перелопачивать фактически не просто весь интернет, а самые-самые его темные закоулки. В итоге скачал я в формате .djvu пять листов с рутрекера, (то есть с пиратского сайта) и мой ребенок всё-таки прочитал эту сказку. 

Но в этой сказке меня насторожило имя Аскер, и то, что Аскер (тюркское, кстати, имя), прячет отца в горах. Если Аскера еще как-то с натяжкой можно привязать исторически к татарам и караимам ВКЛ, то горы - точно не наша тема.

Также при этом школьное задание звучало как прочитать белорусскую народную сказку "Залаты збан". Сейчас у меня появилось время и доступные инструменты для того, чтобы провести небольшое расследование, которое показало, что в действительности:

Во-первых, это адыгейская сказка, народная действительно, несмотря на то, что до сих пор некоторые школьные сайты преподносят её как беларусскую народную сказку. 


Во-вторых, эта сказка была впервые опубликована в сборнике "Народные сказки", составленным П. Климовым в 1952 году, после чего была переиздана в 1982 году в сборнике " В Тридевятом царстве в Тридевятом государстве. Детская литература" в пересказе А. Любарской. Ну и отдельной книжкой она вышла в 1992 году тоже в пересказе Любарской. 

Что получается? Кто-то перевёл сказку (кстати, достаточно криво перевёл, потому что некоторые места мне пришлось исправлять), и не удосужился написать источник, коим является адыгейский народ. 

В принципе, всё как мы любим: совковое влияние, воровство культуры и самоидентификации. Впрочем, сказку я выложил для тех родителей, которые мучаются в поисках на сегодняшний день, если такая проблема существует. Надеюсь, поможет. 

P.S. Кстати, я не почурался, решил заняться адаптацией и переписал эту сказку. Не буду говорить, что я автор, но надеюсь, что адаптировал неплохо. 


Комментариев нет:

Отправить комментарий